Главная » 2013 » Декабрь » 1 » У Воршы вырашылі браць падаткі з тых, кто аддае "кацянят у добрыя рукі"
11:24
У Воршы вырашылі браць падаткі з тых, кто аддае "кацянят у добрыя рукі"
Тых, хто выходзіў на гарадзкі кірмаш з некамерцыйнай прапановай "аддам кацянят у добрыя рукі", аршанская падатковая інспекцыя абвясціла "прыватнымі прадпрымальнікамі".



Адміністрацыя кірмашу патрабуе дакумэнты пра сплату падаткаў, інакш - выстаўляе за плот, дзе раздаваць кацянятаў і шчанюкоў забараняюць ужо міліцыянты.

Спадарыня Святлана замяняе сабой у Воршы цэлую структуру - прытулак для беспрытульных жывёлаў, якога тут няма і ніколі не было. Але праблема ёсць, і жанчына ня можа прайсці міма, калі бачыць на вуліцы беспрытульнае кацяня. Хворых - падлечвае, а ў выходныя ідзе на кірмаш і спрабуе ўладкаваць іх "у добрыя рукі". Пагаджаецца нават пастаяць на кірмашы з чужымі кацянятамі - толькі з умовай, што гаспадар прывязе іх зранку і забярэ ўвечары, калі ніхто ня возьме...

Традыцыйна кацянят і шчанюкоў прадаюць ці аддаюць задарма на самым ускрайку кірмашу. Але цяпер падатковая інспекцыя вырашыла лічыць гэты занятак прадпрымальніцтвам і браць падатак. Калі за поўны месяц - 290 тысяч рублёў, плюс яшчэ выдаткі на вэтэрынарныя даведкі, якія лічацца сапраўднымі ўсяго 5 дзён і каштуюць 18 тысяч 500 рублёў кожная...

Спадарыня Святлана спрабавала прасіць заступніцтва ў мясцовых уладаў, але не атрымалася:

"Раней мы стаялі, дарылі кацянятаў. Нехта некалі дасьць „пяцёрку" ці „дзясятку". Мы не адмаўляліся, бо лечым іх за свой кошт, утрымліваем... Гэта выратаваныя кацяняты. Мая котка стэрылізаваная, я сваіх не разводжу і не прадаю! А цяпер на кірмашы новыя парадкі: патрабуюць падаткі, апрача платы за месца. Я пісала мэру Воршы, каб дазволіў дарыць кацянятаў раз на тыдзень. Ды дзе там! Не, нельга, у нас не заалагічны кірмаш і гэтак далей! А без падаткаў - усіх за плот. І за плотам ганялі. Прыйдзе міліцыянт - і што ты будзеш рабіць? Я ж грамадзянка Рэспублікі Беларусь, ні адкуль не прыехала, што ж вы мяне ганяеце з гэтым каточкам бяздомным?"

Святлана параўноўвае падаткі: за здачу кватэры "на суткі" трэба плаціць 400 тысяч штомесяц, рэпетытар плаціць 150 тысяч, а за кацянё - амаль 300. Зэканоміць атрымліваецца хіба за кошт таго, што хадзіць на кірмаш толькі ў выходныя: тады з пенсіянэраў бяруць за чатыры дні 69 тысяч, а з усіх іншых — 87...

І няма гарантыі, што за дзень для беспрытульнай жывёліны знойдуцца новыя гаспадары, працягвае Святлана:

"Калі прадаваць, дык падаткі трэба плаціць такія, якія ты ніколі не акупіш! Ці трэба шукаць нейкага пародзістага ката, каб хапіла на кармёжку і ўсе даведкі. Я разумею, калі пародзістых выводзяць і прадаюць, - тады і 290 тысяч плаціць можна! А што з нашымі простымі кацянятамі? Мы напісалі ў Міністэрства па падатках і зборах, што яны няслушна вызначылі для ўсіх аднолькавы падатак. Бо гэта - неразумна!"

Жанчыны, якія па выходных мерзнуць на кірмашы, ратуючы беспрытульных жывёлаў, ня супраць плаціць нейкі падатак нават з тых пяці-дзесяці тысяч, якія ў беларусаў прынята даваць сымбалічна, "каб вялося". Але каб памер гэтых падаткаў адпавядаў прыбыткам і выдаткам, дадае спадарыня Ларыса, другая гаспадыня кардоннай каробкі з надпісам "аддам у добрыя рукі":

"Не, за выходныя ніхто ня ўзяў кацянят, значыцца, ты зноў плаціш 18 500 за даведку ад вэтэрынара. Да ўсяго, на кірмашы ў нас ёсць месцы, дзе гандлююць старымі замкамі ды іншымі жалязякамі мужыкі. Дык яны плацяць 100 тысяч у год за месца, і пад дахам! А тут стаіш і ў дождж, і ў снег... Раней бабулька прыйшла, заплаціла за месца 6500, ката ўладкавала і пайшла. А цяпер яны кідаюць каробкі з кацянятамі-шчанятамі проста тут! Ці вось учора каля „Эўраопта" каробку з двума кацянятамі знайшлі...".

Крылатая фраза героя фільма Гайдая "Апэрацыя „Ы"": "Я на кошках больш зараблю!" - стала лозунгам для тых, хто вырашыў за кошт беспрытульных жывёлаў папоўніць гарадскі бюджэт. Але ў выніку колькасьць бадзяжных катоў і сабак павялічваецца. А заканчваецца ўсё трагічна - чарговым адстрэлам бяздомных жывёлін, які вядуць работнікі спэцаўтабазы.  
Читать полностью: http://news.tut.by/society/376740.html

Просмотров: 726 | Добавил: boltua | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
tag to the of your page -->
Поиск
погода
авиа билеты
новости
www.belta.by
реклама
реклама
реклама
Одноклассники