Главная »
2013 » Ноябрь » 12 » Распачаўся фестываль “Лятучы стол Караткевіча”
00:45 Распачаўся фестываль “Лятучы стол Караткевіча” |
Фестываль будзе праходзіць з 6 па 26 лістапада – Дня народзінаў Уладзіміра Каараткевіча.Пра пачатак літаратурнага фестывалю "Лятучы стол Караткевіча" паведаміў вядомы беларускі літаратар Андрэй Хадановіч. У праграме – самыя разнастайныя імпрэзы, якія пройдуць у Мінску. Але ўсіх аршанцаў туды запрашаюць таксама.
6 лістапада. Кнігарня "логвінаЎ”. 19.00. Адкрыццё: "Сакрэты зайцаў-півавараў" Пра свайго Караткевіча раскажуць Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Кася Камоцкая, Анатоль Івашчанка і Антон Рудак. 9 лістапада. Кнігарня "логвінаЎ”. 14.00. Дзікае маляванне. Прэзентацыя дзіцячага комікса Адама Глобуса "Дзікае паляванне і кароль Стах”. Малявальны майстар-клас для дзетак правядзе мастачка Наталля Гарачая. Дзеткі і дарослыя, прыходзьце – будзем маляваць!
12 лістапада. Галерэя "Ў”. 19.00. Скрыпка дрыгвы Зміцер Вайцюшкевіч сыграе свае песні на вершы Караткевіча з альбома "Беларуская песня”.
19 лістапада. Кнігарня "логвінаЎ”. 19.00. Karatkievič international. Імпрэза, прысвечаная перакладам твораў Караткевіча на замежныя мовы. Прэзентацыя польскага перакладу рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні” з удзелам перакладчыцы Малгажаты Бухалік. А таксама аповед пра легендарнага нямецкага перакладчыка Норберта Рандаў (1929–2013). Вядоўца – Андрэй Хадановіч.
26 лістапада. Кнігарня "логвінаЎ”. 19.00. Быў. Ёсць. Буду. У дзень народзінаў класіка выдавецтва "Мастацкая літаратура” на заключнай імпрэзе фестывалю "Лятучы стол Караткевіча” прадставіць публіцы першыя чатыры тамы поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Выступоўцы – Віктар Шніп, Анатоль Верабей, нашчадкі пісьменніка.
Назва фестывалю з'явілася дзякуючы таму, што "Кнігарня "логвінаЎ” атрымала ў падарунак легендарны пісьмовы стол, за якім Уладзімір Караткевіч напісаў "Каласы пад сярпом тваім” і "Чорны замак Альшанскі”.
|
Просмотров: 708 |
Добавил: boltua
| Рейтинг: 0.0/0 |